На гэтым тыдні істотна пахаладае

28 октября 2019
Анамальна цёплы кастрычнік завяршаецца, а з ім  і бабіна лета. На гэтым тыдні значна пахаладае. Скандынаўскія паветраныя масы прынясуць халоднае надвор'е. Месцамі пройдуць дажджы і мокры снег. Ужо заўтра днём у Мінску будзе ўсяго плюс шэсць, а ноччу - да мінус трох. Замаразкі раніцай, і мокры снег з туманамі на працягу ўсяго тыдня.