На гэтым тыдні сіноптыкі прагназуюць да плюс 36 C

26 июня 2017

Спякота, навальніца і град - пераменлівы чэрвень можа пабіць анамальныя рэкорды. На гэтым тыдні сіноптыкі прагназуюць да 36, а на чацвер наогул аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Так, заўтра па Мінскай вобласці кароткачасовыя ападкі, у начныя гадзіны да плюс 14, удзень - плюс 25. У сераду тэмпература пачне павышацца: ноччу 16 цяпла, днём у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да 31. Пераважна без ападкаў. З другой паловы тыдня актыўныя атмасферныя франты з Еўропы прынясуць спякотнае, але ж няўстойлівае надвор'е. Уначы - кароткачасовыя дажджы і навальніцы, у дзённыя гадзіны - моцны парывісты вецер да 20 метраў за секунду, у асобных раёнах град, а слупок тэрмометра падымецца да адзнакі 36.

У пятніцу спякотнае і ветранае надвор'е захаваецца. У выхадныя крыху тэмпература спадзе - да плюс 24, на паўднёвым усходзе да плюс 27.