На гэтым тыдні чакаецца зменлівае надвор’е

11 марта 2019
У прагнозах - мокры снег і парывісты вецер. Сёння чакаецца яго узмацненне да 14 метраў за секунду. Па ўсёй вобласці ападкі. Днём да 4 цяпла. Ноччу тэмпература панізіцца да мінус 5 градусаў. З серады надвор'е сапсуецца. Уначы - да 9 марозу.

На выхадныя ў цэнтральным рэгіёне і сталіцы значна пацяплее - да плюс 14 градусаў. Але не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў і моцнага ветру.