На гэтым тыдні нас чакае адразу некалькі перападаў тэмпературы

14 января 2019

На гэтым тыдні нас чакае адразу некалькі перападаў тэмпературы. У найбліжэйшыя два дні ў Мінску мінус 3-4, невялікі снег. Але ўжо ў чацвер пацяплее, пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы. Тэмпература паднімецца да плюс 2 градусаў. І ўжо ў пятніцу зноў пахаладанне, на выхадных ападкаў стане менш і падмарозіць.

У цэлым тэмпературны фон на гэтым тыдні будзе на 2-4 градусы вышэйшы за кліматычную норму. На дарогах на працягу тыдня захаваецца галалёдзіца, месцамі туман, мокры снег, таму вадзіцелям трэба быць пільнымі на дарогах.