На гэтым тыдні будзе панаваць халоднае надвор'е

18 января 2016

На змену снегападу - рэзкае паніжэнне тэмпературы. На гэтым тыдні будзе панаваць халоднае надвор'е. Не абыдзецца і без снегападаў, але яны будуць ужо не такімі інтэнсіўнымі. З пятніцы на тэрыторыю рэгіёна пачне паступаць больш халоднае паветра і маразы ўзмоцняцца.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "Паступова тэмпература ў сталіцы будзе зніжацца, пахаладанне прыйдзецца на суботу і нядзелю. Папярэдне чакаецца тэмпература мінус 17... - 19, дзённая ад мінус 13 да мінус 15. Ніякіх моцных паўднёвых цыклонаў не чакаецца".

На дарогах захаваецца галалёдзіца. У выхадныя ноччу сіноптыкі прагназуюць ад 18 да 23 марозу.