На гэтым тыдні, 1 кастрычніка, свет адзначыў Дзень пажылых людзей

6 октября 2018

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі прайшлі творчыя мерапрыемствы і дабрачынныя акцыі для людзей паважанага ўзросту. Прыемным падарункам для сям’і франтавікоў Маханьковых з Віцебска стаў набор мэблі. Акцыю падтрымала дзяржаўная і прыватная кампанія. Новую канапу і ложак у кватэру дапамаглі даставіць валанцёры Чырвонага Крыжа. У нашай краіне крыху больш за два мільёны пажылых людзей. Сталетні ўзрост пераадолелі амаль 400 чалавек.