На дарогах сталіцы слізка і небяспечна

30 марта 2020
Ноччу і ў першай палове дня у Мінску ішоў снег. З-за начных замаразкаў на палатне з'явілася наледзь. Сталічная аўтаінспекцыя  раіць вадзіцелям быць асабліва ўважлівымі за рулём. А тым, хто плануе на сваім аўто змяніць зімнія шыны на летнія, ДАІ рэкамендуе зрабіць гэта пазней, калі ноччу і днём усталююцца плюсавыя тэмпературы. ДАІ раіць звяртаць увагу на змяненні ўмоў надвор'я пешаходам і веласіпедыстам, асабліва пры перасячэнні праезнай часткі на пешаходных пераходах.