На дарогах Мінска з'явяцца 150 новых тралейбусаў

25 февраля 2020
Маршрутную сетку пасажырскіх перавозак у Мінску сёлета ўдасканаляць. У наступныя месяцы на дарогах сталіцы з'явяцца новыя мадэлі тралейбусаў  на аўтаномным ходзе. Пакуль такі транспарт праходзіць абкатку. У эксплуатацыю запланавана ўвесці сто пяцьдзясят адзінак. Новыя машыны могуць праехаць без падачы току пятнаццаць кіламетраў. Гэта дазволіць аптымізаваць рух на складаных участках дарог.

Сёлета плануюць таксама пусціць транспарт у новых мікрараёнах - зараз распрацоўваюць маршруты ва Уруччы і Новай Баравой. Таксама мадэрнізуюць яшчэ сто прыпыначных пунктаў - іх абсталююць электроннымі табло з раскладам руху.