Дыялогавая пляцоўка. Удасканаленне галіны фізкультуры і спорту

16 октября 2020

У Мазыры працягвае працу дыялогавая пляцоўка. Сённяшнюю сустрэчу прысвяцілі рэфармаванню галіны фізічнай культуры і спорту. Удзел у дыялогу прынялі каля 100 чалавек. Сярод іх заслужаныя трэнеры, чэмпіёны спорту, прадстаўнікі ўлады, дэпутаты і жыхары рэгіёна з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. На сустрэчы ўзнялі тэму аздараўлення, якасці падрыхтоўкі трэнераў, напаўняльнасці спартыўных секцый і школ алімпійскага рэзерву. Удасканаленне галіны прапанавалі пачаць з дашкольных устаноў адукацыі, таксама гучалі прапановы павялічыць колькасць урокаў фізкультуры ў агульнаадукацыйных школах. Дарэчы, фармат дыялогавых пляцовак ужо выклікаў вялікую цікавасць беларусаў. Усё больш людзей хочуць цывілізавана, аргументавана і законна выказваць свае ідэі. І разам будаваць паспяховае і мірнае развіццё сваёй краіны.

Такія дыялогавыя пляцоўкі працуюць па ўсёй краіне. Мэта дыскусій - выпрацоўка канкрэтных прапаноў, якія будуць вынесены на Усебеларускі народны сход.