На Чарнобыльскай АЭС усталявалі новы саркафаг

29 ноября 2016

Ахоўны будынак паставілі на пашкоджаным чацвёртым энергаблоку атамнай электрастанцыі. Канструкцыя са сталі і бетону важыць каля 36 тысяч тон. Корпус аркі пакрыты спецыяльнай ашалёўкай. Яна засцерагае стары саркафаг ад знешніх уздзеянняў і павінна абараніць навакольнае асяроддзе і мясцовае насельніцтва ад магчымых забруджвальных выкідаў. Плануецца, што аб'ект цалкам здадуць роўна праз год. Выбух на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбыўся 26 красавіка ў 1986-м. Гэта стала самай маштабнай тэхнагеннай катастрофай у сусветнай гісторыі. З-за разбурэння актыўнай зоны рэактара радыеактыўнаму забруджванню падвергнуліся больш як 200 тысяч квадратных кіламетраў тэрыторый, у асноўным Украіны, Беларусі і Расіі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя