На чэмпіянаце WorldSkills Belarus у зборнай Мінска 38 медалёў

25 мая 2018

16 залатых, 9 сярэбраных і 13 бронзавых медалёў у зборнай Мінска на чэмпіянаце прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus. Гэта лепшыя навучэнцы мінскіх каледжаў, ліцэяў, студэнты універсітэтаў, маладыя рабочыя. Пераможцы пачнуць падрыхтоўку да міжнароднага чэмпіянату, які ў наступным годзе пройдзе ў Казані.

Рэспубліканскі чэмпіянат сабраў 300 маладых спецыялістаў з усёй краіны. Пераможцы вызначаны ў 37 прафесіях.