На чэмпіянаце свету па прафесійным майстэрстве ў Казані першы спаборніцкі дзень

23 августа 2019

На форуме памераюцца сіламі ўдзельнікі з 63 краін. Гэта кандытары, дызайнеры, сталяры - прадстаўнікі 56 спецыяльнасцяў. Каб падчас стартаў не было збояў, на працягу некалькіх дзён удзельнікі і эксперты падрыхтоўвалі рабочыя месцы - боксы са сваімі інструментамі каманды для выгоды ўзялі з сабою. Беларусы цалкам гатовыя да спаборніцтваў і да барацьбы за ўзнагароды.

У раскладзе ўдзельнікаў і вялікая пазнавальная праграма. Учора беларуская каманда наведала адну з татарскіх гімназій. Маладыя прафесіяналы разам са школьнікамі прыгатавалі традыцыйную страву чак-чак, а таксама паўдзельнічалі ў міні-турніры па робататэхніцы.