На чэмпіянаце будуць працаваць валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

8 мая 2014
На чэмпіянаце свету па хакеі будуць працаваць валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Дарэчы, менавіта сёння ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Чырвонага Крыжа і Паўмесяца. Усе маладыя людзі прайшлі спецыяльнае навучанне, так што змогуць у выпадку неабходнасці аказаць першую медыцынскую дапамогу і нават падстрахаваць прафесійных урачоў.
І сёння ля помніка заснавальніка Чырвонага Крыжа швейцарца Анры Дзюнана ў Мінску ўзнагародзілі самых актыўных беларускіх валанцёраў гэтага міжнароднага гуманітарнага руху.