На Брэсцкім электралямпавым заводзе асвоілі новую вытворчасць

29 января 2020
Брэсцкі электралямпавы завод  апынуўся  ў цяжкай фінансавай сітуацыі. За апошнія два гады  аб'ёмы  прадукцыі, што выпускаецца,  упалі больш чым удвая. Прыйшлося скараціць і штат прадпрыемства. Асноўная праблема -   тавар састарэў і стаў дрэнна прадавацца. Гэта адбілася на заработнай плаце супрацоўнікаў. У сярэднім тут атрымліваюць каля 500 рублёў. 

Аб тым, як рэанімаваць завод,  ішла размова на нядаўняй сустрэчы старшыні ФПБ  Міхаіла Орды  і Кіраўніка дзяржавы. Каб выбрацца з крызісу, на заводзе асвоілі новую вытворчасць - святлодыёдныя лямпы, якія зараз больш запатрабаваныя на рынку. Сумесна з прафсаюзам  распрацоўваецца комплексны план па развіцці прадпрыемства. На Брэсцкім электралямпавым  ужо змянілі кіраўніцтва, павялічылі выпуск новых тавараў і дабаўленую вартасць. У выніку за год  рэнтабельнасць павялічылася на  3 %. Пад асаблівым кантролем  і ўмовы працы работнікаў. 

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Пры самых складаных сітуацыях мы лічым, што сацыяльныя мінімальныя стандарты ва ўмовах працы павінны быць выкананыя. У чалавека, які працуе ў шкодных умовах, павінна быць кампенсацыя. Таму што сёння эканоміць на людзях нельга. Калі не будзе людзей, якія робяць гэту прадукцыю, тады і не будзе працаваць завод".

Плануецца, што ўжо сёлета сярэдняя зарплата на прадпрыемстве стане большай на 40 %. А з павелічэннем абаротаў на завод набяруць 100 новых супрацоўнікаў.