На Брандэнбургскіх варотах у Берліне высвецілі слова "дзякуй"

9 мая 2020
За вызваленне беларусаў ад нацызму падзякавалі ў Германіі. На Брандэнбургскіх варотах у Берліне высвецілі слова "дзякуй". На ўсталёўцы, акрамя беларускага дзякуй, таксама падзякі на мовах народаў, якія атрымалі перамогу над фашызмам - рускай, польскай, французскай, англійскай. Акцыя адбылася з нагоды 75-годдзя вызвалення Германіі ад фашызму.