Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер сіноптыкі аб'явілі на сёння

2 июня 2020
Парывы месцамі будуць дасягаць 20 метраў за секунду. На большай частцы тэрыторый пройдуць дажджы, магчымыя і навальніцы. У такое надвор'е супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі раяць вадзіцелям быць асабліва ўважлівымі - захоўваць бяспечную дыстанцыю і выконваць хуткасны рэжым. Ратавальнікі ж рэкамендуюць абыходзіць лініі сувязі і электраперадачы, няўстойлівыя канструкцыі, не паркаваць аўто паблізу дрэў. Такое ж няўстойлівае надвор'е захаваецца і заўтра.