На Багушэўскім спіртзаводзе пачалі вырабляць антысептык для рук

10 апреля 2020
Пад разліў раствору   для дэзынфекцыі  перапрафілявалі новую лінію, на якой планавалі выпускаць шклоамывальную вадкасць. Рэцэптуру антысептыку для апрацоўкі рук  запазычылі ў гродзенскіх калег. Асноўнае дзеючае рэчыва - этылавы спірт. За суткі разліваюць без малога 5 тысяч літраў раствору. Пакуль увесь аб'ём адгружае  Белфармацыя. Антысептык  пакуюць у бутлі аб'ёмам 6 літраў, у найбліжэйшыя дні пачнуць выкарыстоўваць і дробную тару  аб’ёмам  адзін літр.