На найбліжэйшыя дні прагназуюць дажджы, месцамі навальніцы

23 апреля 2018

Аграрыям зараз прыйдзецца паскорыцца. Няўстойлівае надвор'е ўносіць свае карэкціроўкі. Моцны вецер правакуе пясчаныя буры, якія фактычна пад нуль зразаюць пасевы, што ўзышлі. А недахоп цяпла пагражае нераўнамернымі ўсходамі.

На найбліжэйшыя дні прагназуюць дажджы, месцамі навальніцы. Чакаецца пахаладанне. У сераду ўзмоцніцца вецер - з парывамі да 15 метраў за секунду. Да суботы ліўні спыняцца, але будзе ўсё яшчэ халаднавата. Уначы плюс 1 - плюс 7, днём ад 12 да 20 цяпла.