На дабрачынны рахунак Мінздароўя паступіла больш за 2,8 млн руб. і 28,2 тыс. еўра

3 апреля 2020
Неабыякавыя беларусы працягваюць пералічваць сродкі на дабрачынны рахунак Міністэрства  аховы здароўя. На сённяшнюю раніцу ўжо сабрана 2 млн 875 тысяч 152 рублі, а таксама 28 258 еўра. У профільным ведамстве растлумачылі: усе сродкі будуць прапарцыянальна  падзеленыя на ўсю тэрыторыю краіны. Іх выдаткуюць на закуп 127 тысяч ахоўных касцюмаў і больш за 4 тысячы ахоўных шчыткоў. Даныя разліковых рахункаў вы бачыце на сваіх экранах, іх можна знайсці і на сайце Міністэрства аховы здароўя.