На беразе Іслачы сёння праходзіць спартыўны фестываль Алімпія

29 июня 2013

Два дзясяткі каманд з розных міністэрстваў і ведамстваў змагаюцца на валейбольнай пляцоўцы, пакараюць паласу перашкод і рыхтуюць незвычайныя стравы. Каманда пераможца стане вядома заўтра падчас закрыцця фестывалю.


Дух спаборніцтваў адчула і Улада Карніцкая. Якая была моладзь ў 20 стагоддзі, і якая яна зараз - менавіта такі нумар брэсцкая каманда пакажа ў творчым конкурсе. Канцэпцыя выступлення і прэзентацыі каманды нараджалася некалькі месяцаў. Хлопцы рэпеціравалі свой ??нумар некалькі разоў на тыдзень. Але галоўная падрыхтоўка ўсё ж фізічная.


Тут на беразе Іслачы Мінскай вобласці сабралася больш за паўтысячы юнакоў і дзяўчат. І ўсё дзеля таго, каб актыўна адпачыць. І, вядома, перамагчы. У кожным палатачным гарадку, а іх тут амаль 20, і гасцей, і журы сустракаюць крэатыўным нумарам - гэта рэпетыцыі выступленняў. Але ўжо праз некалькі хвілін хлопцам і дзяўчатам трэба будзе дэманстраваць не толькі свае творчыя, але і спартыўныя ўменні.


У спаборніцтвах прымаюць удзел амаль 20 каманд. Гэта хлопцы з усіх рэгіёнаў краіны. Фішка Алімпіі-2013 - творчыя размінкі. У кагосьці гэта Рыцарская эстафета, а ў іншых Шапка-мяшок. Галоўная традыцыя фестывалю - запальванне Алімпійскага агню, які будзе гарэць ўсе тры фестывальныя дні. У гэтым годзе факел з сімвалічным полымем перадавалі па крузе. Кожны змог стаць часткай гэтага прыгожага рытуалу. А пакуль ён будзе гарэць, каманды выберуць гімн конкурсу, будуць змагацца ў перацягванні каната і дартсе, прыгатуюць самую смачную турыстычную страву. Дарэчы, удзельнікі каманд - гэта маладыя работнікі міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны. Акунуўшыся ў фестывальную атмасферу, мы не змаглі даведацца адказ толькі на адно пытанне - што атрымае пераможца. Арганізатары адмовіліся раскрыць таямніцу. Што ж, застаецца дачакацца нядзелі.