На беларускай мяжы з'явіцца электронная чарга

7 июля 2015

Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Дакумент дазволіць удасканаліць працэс пропуску праз дзяржмяжу фізічных асоб, аўтамабіляў і тавараў. Кіроўцы змогуць загадзя забраніраваць час уезду ў пункт пропуску на спецыяльным электронным рэсурсе. Спасылка на гэты сайт ёсць на афіцыйным інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта. Тыя ж, хто не скарыстаецца паслугай, будуць перасякаць мяжу, як і раней, па жывой чарзе.

Нагадаем, раней электронная чарга ў прыгранічных пунктах пропуску дзейнічала ў тэставым рэжыме. Плануецца, што ў поўным аб'ёме сістэма пачне працаваць на працягу паўгода. Кошт паслугі і ў якіх менавіта прапускных пунктах яна запрацуе ў першую чаргу, яшчэ трэба вызначыць Савету Міністраў.