На беларускай мяжы напярэдадні затрымалі жыхарку Польшчы

24 апреля 2018

Брэсцкім пагранічнікам ад польскіх калег паступіла інфармацыя, што на нашай тэрыторыі можа знаходзіцца 30-гадовая жанчына. Яе трывожная група выявіла на беразе Заходняга Буга. Высветлілася, што грамадзянка Польшчы кінулася ў раку, спрабуючы выцягнуць свайго сабаку. Аднак моцная плынь панесла жанчыну на тэрыторыю нашай краіны. Пагранічнікі аказалі ёй неабходную дапамогу.