На беларуска-ўкраінскай мяжы з'явілася мабільная аптэка

5 апреля 2022

Медыкаменты і дапамога ўрачоў: на беларуска-ўкраінскай мяжы з'явіўся новы мабільны аптэчны пункт. Побач з пагранпераходам "Новая Гута" ўкраінцы могуць не толькі купіць, але і заказаць неабходныя прэпараты для суседзяў - гэта адзіная магчымасць набыць патрэбныя лекі. Побач з аптэкай штодня працуе медык.

Аналагічны мабільны медпункт ужо больш як два тыдні функцыянуе на пагранпераходзе "Паддабранка".