На беларуска-польскай мяжы плануецца новы эксперымент

13 сентября 2016

Мытны камітэт плануе перавесці ў наступныя 1,5 месяца афармленне тавараў і транзітаў у пунктах пропуску на рэйкі аўтаматычнай камп'ютарнай апрацоўкі. Пра гэта ў міжнародным пункце пропуску "Брузгі" журналістам паведаміў кіраўнік мытнага ведамства Юрый Сянько. Такім чынам, праходзіць мяжу будзе хутчэй.

Юрый Сянько, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі: "Грузавы транспартны сродак заязджае ў пункт пропуску, і дэкларацыі будуць падавацца ў электронным выглядзе - супрацоўнік мытні яе не будзе чапаць рукамі. Будзе прымаць рашэнне камп'ютар і выдаваць дазвол на транзіт. А ўсе фармальнасці, звязаныя з далейшай апрацоўкай гэтай электроннай дэкларацыі, будуць праводзіць падраздзяленні аналізу рызык".

Гэтыя ж падраздзяленні будуць праводзіць і маніторынг кампаній і дэкларацый, каб працэдурай у карыслівых і нелегальных мэтах не скарысталіся ненадзейныя перавозчыкі. Новае афармленне дэкларацый будуць тэсціраваць на двух участках беларуска-польскай мяжы - у пункце пропуску "Брузгі" і на адным з мытных пераходаў у Брэсцкай вобласці.