На БелАЗе да 7 Лістапада ўрачыста адкрылася новая лінія падрыхтоўкі і афарбоўкі дэталяў і вузлоў

6 ноября 2019
Значны прамысловы аб'ект на карце Беларусі! Сёння на БелАЗе якраз да 7 Лістапада ўрачыста адкрылася новая лінія падрыхтоўкі і афарбоўкі дэталяў і вузлоў. Яна прызначаная для кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю ад 90 да 450 тон. Гэта і 300 новых рабочых месцаў. Як адзначылі на цырымоніі запуску, у мадэрнізацыю БелАЗ інвеставаў свой жа прыбытак. А гэта звыш 30 мільёнаў рублёў. У той жа час у прыярытэце машынабудаўнічага холдынга і ўсебаковая сацыяльная падтрымка працоўнага калектыву. 

Міхаіл Мясніковіч,  Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Вось сёлета, я думаю, усё будзе нармальна, і мы закладзем два 72-кватэрныя дамы для персаналу. Гэта высокапрадукцыйныя рабочыя месцы. Людзі палепшылі бытавыя ўмовы. Гэта значыць, гэта і падарунак для людзей, і павышэнне канкурэнтаздольнасці самога БелАЗа".

У цэлым на найбліжэйшыя пяць гадоў холдынг "БелАЗ" мае намер інвеставаць у развіццё сваіх прадпрыемстваў у Магілёве, Пінску, Слуцку і Оршы больш за 400 мільёнаў рублёў.