На Беларусь абрынуліся дажджы і шквалісты вецер

5 октября 2016

Аранжавы ўзровень небяспекі ад беларускіх сіноптыкаў. Дажджы і шквалісты вецер абрынуліся на Беларусь. Парывы дасягаюць 20 метраў за секунду. Тэмпература паветра звалілася да +4 уначы. Пакуль пра пашкоджанні і абрывы не паведамляецца.

Наступныя двое сутак захаваецца халоднае, ветранае і няўстойлівае надвор'е. Часам дождж.