На Беларусь абрынулася непагадзь

5 октября 2016

4 населеныя пункты Мінскай вобласці па-ранейшаму без электрычнасці, у іншых электразабеспячэнне аднавілі да абеду. Па краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Парывы ветру дасягаюць 20 метраў за секунду. Паводле аператыўных звестак, раніцай у сталіцы з-за дрэннай бачнасці пад колы машын трапілі два чалавекі. Яшчэ адно наступства ўрагану - паваленыя дрэвы. У розных раёнах горада яны ўпалі на машыны. У некаторых выпадках спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.