На Беларусь насоўваецца новы цыклон

1 ноября 2016

У краіне на заўтра аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Gisi прынясе нам моцныя ападкі і шквалісты вецер. Уначы ў заходніх і цэнтральных раёнах, раніцай і днём па ўсходзе краіны чакаюцца моцныя ападкі - снег, які пераходзіць у дождж. Пагоршыцца сітуацыя на дарогах. Узмоцніцца вецер і панізіцца тэмпература. Такое надвор'е захаваецца да выхадных.