На Беларусь насоўваецца магутны цыклон

11 января 2016

Гэты тыдзень у Беларусі пачнецца са снегападу і туману. На краіну насоўваецца магутны цыклон, які таксама прынясе снег з дажджом. На дарогах - галалёдзіца. Сіноптыкі адзначаюць, месцамі чакаюцца моцныя ападкі, парывісты вецер і наліпанне мокрага снегу. На поўначы Беларусі - завеі, снежныя намеці, па поўдні - туман і галалёд. Тэмпература на працягу ўсяго тыдня будзе няўстойлівай. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя на дарогах.