На БелАЭС прайшоў прэс-тур для айчынных і замежных журналістаў

28 марта 2019

Экалогію вады і паветра на БелАЭС абмеркавалі сёння ў Астраўцы. Там прайшоў чарговы прэс-тур для айчынных і замежных журналістаў. Прадстаўнікі СМІ на атамнай станцыі, якая будуецца, - частыя госці, што яшчэ раз даказвае: утойваць нам няма чаго! Так, сёння нашым калегам упершыню паказалі станцыі водазабору першага і другога пад’ёмаў, расказалі аб рабоце хімічнага цэха і рэалізацыі праекта па выдачы магутнасці з АЭС, а таксама развеялі нямала міфаў. Нагадаем, першы энергаблок запусцяць ужо да канца года.

Пра ўсё па парадку з Астраўца Анастасія Бенедзісюк. Станцыя водазабору першага пад’ёму. Журналістам яе паказваюць упершыню. Менавіта сюды з Віліі і трапляе вада. Будынак уяўляе сабой так званы коўш. У даўжыню ён 187 метраў, у глыбіню 8. Унізе ляжыць спецыяльная сетка, якая перашкаджае руху смецця. Ужо адсюль вада трапляе на помпавую станцыю для першай ачысткі.

Збудаванне за 11 кіламетраў ад АЭС. Усе трубы ўжо пракладзены пад зямлёй. Яны надзейна ізаляваныя адна ад адной. Радыеактыўна забруджанай будзе толькі вада ў першым контуры. Яна знаходзіцца ў самім рэактары. Астатняя выкарыстоўваецца выключна як тэхнічная - для аднаўлення страт пры выпарэнні. І ў нязначных аб'ёмах. Ужо сёння спецыялісты ўпэўнена заяўляюць: Вілія не абмялее. За дзясяткі метраў ад каўша выкапалі спецыяльны басейн, менавіта сюды з дна будзе паступаць усё смецце і глей. Утылізаваць іх будуць як прамысловыя адходы. Назад у Вілію вернецца толькі чыстая рачная вада.

Яшчэ адзін міф - тэмпературнае забруджванне. Каб развеяць і яго, спецыялісты паказваюць наступную помпавую станцыю. Пырскальны басейн пры неабходнасці будзе астуджаць ваду на 6 градусаў. І вяртаць у Вілію летам пры тэмпературы не больш за 20 градусаў, зімой - 5. Што да звышгарачага першага і другога контураў, то там вада цыркулюе па закрытай сістэме: прайшоўшы круг, яна аўтаматычна ачышчаецца ўнутры рэактара. Выхад вонкі не прадугледжаны. Вада, дарэчы, поўнасцю абяссоленая. А гэта акрамя іншага павялічвае даўгавечнасць труб.

Наперадзе гідравыпрабаванні. Халодная і гарачая абкатка. І толькі пасля першы фізпуск. Зрэшты, ужо смела можна гаварыць аб экалогіі не толькі воднай. Больш экалагічнай стала і перадача электраэнергіі. Павышаныя апоры ЛЭП не схільныя ўздзеянню дрэў, якія падаюць. А шырыня прасекі  дазваляе захаваць лес. Праект па выдачы магутнасці з АЭС завершаны летась у лістападзе. Прасцей кажучы, размеркаванні энергіі па ўсёй краіне. Іх увод ужо дазволіў павысіць надзейнасць працы ўсёй энергасістэмы. Лініі і падстанцыі спецыялісты параўноўваюць з дарогамі і скрыжаваннямі, якія, быццам транспартныя магістралі, разгрузяць высакавольтныя сеткі. Першы энергаблок на БелАЭС запусцяць ужо да канца года. Яго гатоўнасць больш чым 86 %.