На БелАЭС выпрабуюць абсталяванне першага энергаблока на намінальнай магутнасці

30 апреля 2021

На БелАЭС у найбліжэйшыя дні пачнецца комплекснае апрабоўванне абсталявання першага энергаблока на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі.

Пра гэта журналістам Агенцтва тэленавін распавёў намеснік міністра энергетыкі. Як адзначыў Міхаіл Міхадзюк, наперадзе фінальная стадыя выпрабаванняў доследна-прамысловай эксплуатацыі, якія зараз праходзяць на атамнай электрастанцыі. Да гэтага моманту выканана каля 400 даследаванняў і выпрабаванняў тэхналагічных сістэм. Усе выпрабаванні завершаны паспяхова (відэа).