Мі-2 - самы вядомы шматмэтавы лёгкі верталёт
Выкарыстоўваецца для выканання грамадзянскіх і ваенных задач. Але сёння ён трэнажор, парта, за якой асновы складанай прафесіі спасцігаюць будучыя пілоты.
Больш за 20 гадоў Віцебскі аэраклуб з'яўляецца базай падрыхтоўкі курсантаў авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі. На лета сюды прыязджаюць тыя, хто абраў спецыяльнасць "лётчык верталёта".Лепшыя з лепшых – называюць сваіх выхаванцаў інструктары Віцебскага аэраклуба
І ручку кіравання верталётам давяраюць з першых заняткаў. У навучэнцаў другога курса за плячыма 30 гадзін налёту на планёры. Гэтым летам яны толькі спрабуюць прыручыць вінтакрылую машыну. На гэта адведзена 60 гадзін. У чацвёртага курса задача больш складаная.Перад уздымам у неба - агульны збор. Перадпалётныя ўказанні, метэазводка, індывідуальныя настаўленні ад інструктара. У Мікіты Зяленскага сёння ў праграме падрыхтоўкі - палёт усляпую. На зададзенай вышыні інструктар закрывае агляд шторай. Рух - выключна па прыборах. І так паўгадзіны.
З кожным уздымам у паветра упэўненасці ў дзеяннях ўсё больш
Вячаслаў Галузаў з Магілёва марыў пра грамадзянскую авіяцыю, але жыццё распарадзілася інакш. За два гады вучобы пра зігзаг лёсу не пашкадаваў."Курсант вельмі старанны", - распавядае яго інструктар. Святлана Манько - легенда беларускай авіяцыі. Курсанты называюць яе авіямамай. Выпускніца Ваўчанскага авіяцыйнага вучылішча, у кабіну верталёта яна ўпершыню села амаль 40 гадоў таму, а марыць пра неба пачала яшчэ ў дзяцінстве.
За гады працы Святлана Манько падрыхтавала некалькі дзясяткаў лётчыкаў. У гэтага набору самае цікавае яшчэ наперадзе - у жніўні будуць падымаць машыны ў начное неба. Гэтым летам Віцебскі аэраклуб прыме яшчэ адну групу курсантаў Ваеннай акадэміі - ужо факультэта разведкі. Будуць праходзіць парашутную падрыхтоўку.













