На базе Цэнтра сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў прайшоў турнір па футболе

20 мая 2019

На базе Цэнтра сацыяльнай рэабілітацыі  дзяцей-інвалідаў прайшоў турнір па футболе, у якім узялі ўдзел каманды трох дамоў-інтэрнатаў сталіцы. Гэта быў першы этап адбору, дзе лепшымі сталі футбалісты інтэрната № 1. Яны і адправяцца на фінал спаборніцтваў, якія пройдуць у пачатку чэрвеня.

Ірына Дудка, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама: "Спартыўная рэабілітацыя - гэта адна з нашых задач і ў працы з такімі людзьмі, як людзьмі з інваліднасцю. А таксама ў рамках тых мерапрыемстваў па сацыялізацыі, якія мы праводзім сярод нашых насельнікаў. Гэта іх жыццё, гэта іх вобраз жыцця. Мы прыкладаем усе намаганні, каб яны ўдзельнічалі ў такіх мерапрыемствах,  каб такіх мерапрыемстваў станавілася больш".

Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па традыцыі  прыме дзіцячы  аздараўленчы  цэнтр "Надзея" на беразе Вілейскага вадасховішча  ў пачатку чэрвеня.