На базе адпачынку “Лідар” праходзіць спартыўны студэнцкі фестываль

18 сентября 2015

Лёгкая атлетыка, стрытбол і валейбол. Сёння базе адпачынку “Лідар” праходзіць спартыўны студэнцкі фестываль. За званне самых спрытных і хуткіх змагаюцца зборныя факультэтаў БДУ. Падчас малых Алімпійскіх гульняў знайсці сабе занятак могуць і аматары экстрэмальнага спорту: тут працуюць пляцоўка для брэйк-данса і веласіпедная паласа перашкод. Сярод удзельнікаў фестывалю не толькі спартсмены-аматары, але і тытулаваныя чэмпіёны.

Побач з будучымі алімпійцамі сваё майстэрства паказвалі і вулічныя рамеснікі. Вырабленыя ўручную венецыянскія маскі, размаляваны посуд, упрыгажэнні з металу і скуры. Народныя ўмельцы тут жа даюць майстар-клас.