На базе БДУ створаны цэнтр навуковых кампетэнцый і камунікацый

13 марта 2017

Новы інтэрнэт-партал утрымоўвае актуальную інфармацыю ў сферы навукі, якая дапаможа маладым навукоўцам у падрыхтоўцы навуковых публікацый і прасоўванні іх на міжнароднай арэне. На новым сайце можна атрымаць прафесійную навуковую кансультацыю: сваім вопытам падзеляцца эксперты вядучай ВНУ краіны. Паводле слоў спецыялістаў, навуковы медыяцэнтр надасць дадатковы імпульс публікацыйнай актыўнасці нашых навукоўцаў. Гэта адзін з найбольш важных крытэрыяў ацэнкі ўніверсітэтаў у міжнародных рэйтынгах.

Павел Салаўёў, начальнік медыяцэнтра БДУ, дацэнт, кандыдат філалагічных навук: "Гэта сайт, на якім сабрана інфармацыя пра тое, якія ёсць навукаметрычныя паказчыкі, у якіх часопісах варта публікавацца ў першую чаргу, як правільна цытаваць свае ўласныя работы, цытаваць работы іншых, для таго, каб атрымаць адказ на простае пытанне, як зрабіць так, каб вас чыталі як навукоўца, каб на вас спасылаліся".

Сімвалічна ў Год навукі, у Белдзяржуніверсітэце ўпершыню створаны навукова-папулярны інтэрнэт-часопіс "Юнивесайнс". У выданні публікуюцца рэпартажы і інтэрв'ю, якія дазваляюць максімальна проста раскрыць сутнасць навуковых распрацовак, якімі займаюцца навукоўцы БДУ.