На базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта разгарнуліся 6 участкаў

25 февраля 2022

У агульнай справе важны голас кожнага беларуса! Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі працягваецца. 

Актыўна да ўсенароднага апытання далучаецца моладзь. Напрыклад, на базе БНТУ разгарнуліся 6 участкаў. Бюлетэні студэнты апускаюць перад заняткамі і пасля вучобы, многія асабліва ацанілі размяшчэнне ўчасткаў у інтэрнатах. Так, далучыцца да рэферэндуму можна ў любы зручны момант. Моладзь зацікаўлена, гэта час ад часу пацвярджаюць і чэргі на галасаванне. 

Датэрміновае галасаванне працягнецца яшчэ сёння і заўтра. Зрабіць выбар можна з 10:00 да 14:00, а таксама з 16:00 да 19:00. У асноўны дзень галасавання на рэферэндуме, 27 лютага, участкі адкрыты будуць з 8:00 да 20:00.