На кірмаш - па школьныя тавары

15 июля 2013

Небывалы пакупніцкі попыт на сшыткі, алоўкі, школьныя кашулі і сукенкі зафіксаваны ў сталіцы і вобласці. Нягледзячы на тое, што мінула толькі палова летніх канікулаў, да школьнай пары многія бацькі і вучні рыхтуюцца загаддзя. Асартымент тавараў задавольвае. Для шматдзетных і няпоўных сем'яў прадугледжаны скідкі і беспрацэнтныя крэдыты.


Ірына Наркевіч, намеснік міністра гандлю Беларусі: У шырокім асартыменце адзенне дзелавога стылю, абутак. Хтосьці паехаў адпачываць, хтосьці ў лагеры, а хтосьці, наадварот, гатовы загадзя купляць школьныя тавары. І мы зацікаўленыя ў тым, каб усе, хто вырашыў падрыхтавацца да школы зараз, застаўся задаволены асартыментам.


Школьныя кірмашы будуць працаваць ва ўсіх буйных універмагах і гандлёвых пунктах Мінска, а таксама і ў раённых цэнтрах вобласці штодня да 10 верасня ўключна.