У конкурсе прынялі ўдзел прыгажуні са 130 краін. Пераможцай конкурсу прыгажосці стала філіпінка Меган Янг. Ёй 23 гады, яна любіць кінематограф і з'яўляецца фанаткай Гары Потэра. У 15 гадоў яна ўжо працавала не пакладаючы рук. Сваю кар'еру пачала з тэлебачання, дзе была тэлевядучай. Другое месца дасталася прадстаўніцы Францыі, трэцяе - Ганы. Беларусь прадстаўляла Марыя Вялічка - студэнтка Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.














