На авіярэйсах з Мінска ў Расію забаронены правоз вадкасці ў ручной паклажы

6 февраля 2014

З заўтрашняга дня на ўсіх авіярэйсах з Мінска ў Расію забаронены правоз вадкасці ў ручной паклажы. Мера ўведзеная з мэтай бяспекі, яна будзе дзейнічаць на перыяд правядзення Алімпійскіх гульняў у Сочы і прадоўжыцца да 21 сакавіка.
Адміністрацыя Нацыянальнага аэрапорта Мінск просіць з разуменнем паставіцца да новых правілаў надгляду пасажыраў.