На авіябазу ў Мачулішчах прыбылі 6 новых верталётаў Мі-8

8 апреля 2017

Гэта ўжо заключная партыя з 12 лётных машын. Кантракт на пастаўку быў падпісаны з холдынгам "Верталёты Расіі" на міжнародным форуме "Армія-2015". Першая частка тэхнікі была перададзена Беларусі ў лістападзе мінулага года. Адзначым, новыя верталёты абсталяваны сучасным навігацыйным комплексам, функцыяй начнога бачання і сістэмай беспарашутнага дэсантавання. Такая мадэль прызначана не толькі для ваенных, але і мірных цэляў. Напрыклад, для транспарціроўкі грузаў і пошукава-выратавальных аперацый.

Адзначым, што першапачаткова пастаўка заключнай партыі планавалася на май. Аднак Казанскі верталётны завод змог даць машыны ўжо ў красавіку.