На Аўгустоўскім канале стартаваў міжнародны фестываль воднага турызму "Нёманская вясна - 2018"

15 апреля 2018

Больш за сотню аматараў актыўнага адпачынку з Беларусі, Расіі і Украіны сабраліся сёння ў Гродзенскім раёне. На Аўгустоўскім канале стартаваў міжнародны фестываль воднага турызму "Нёманская вясна - 2018". Больш за 20 каманд на працягу двух дзён будуць змагацца за перамогу ў турысцка-прыкладным мнагабор'і і ў тэхніцы воднага турызму. На працягу некалькіх апошніх гадоў лідарства ў спаборніцтвах утрымліваюць беларускія школы воднага турызму.

Фестываль на Аўгустоўскім канале традыцыйны. Сёлета арганізатары пастараліся аб'яднаць спартыўную і забаўную праграмы.