На Аўгустоўскім канале праходзіць веламарафон "Суседзi"

15 июля 2017

Праз перасечаную мясцовасць, скрозь балота і па вадзе. На Аўгустоўскім канале праходзіць адзін з найбуйнейшых веламарафонаў Беларусі - "Суседзi". У спартыўным спаборніцтве ўдзельнічаюць больш як 700 чалавек з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы. Веласіпедысты пераадолеюць звыш ста кіламетраў. Дарэчы, сёлета шматлікія з замежных удзельнікаў нават дабіраліся на старт на двухколавым транспарце. Бязвізавы статус Аўгустоўскага канала толькі павялічыў колькасць тых, хто падаў заяўкі.

Дарэчы, спаборнічаюць не толькі дарослыя, але і маленькія веласіпедысты. Адзначу, веламарафон "Суседзi" праходзіць сёмы раз. І колькасць удзельнікаў вырасла да некалькіх сотняў чалавек. Пашырэла і геаграфія велапрабегу.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя