На Аўгустоўскім канале адкрыўся новы міжнародны веламаршрут

2 июня 2019

На веласіпедах у Еўропу. Сёння на Аўгустоўскім канале адкрыўся новы міжнародны веламаршрут. "Аўгуст вела" - гэта трансмежны праект па развіцці турыстычнай інфраструктуры Падляскага ваяводства Польшчы і Гродзенскай вобласці.  Веласіпедны маршрут даўжынёй амаль 50 кіламетраў злучыў памежны пункт пропуску "Лясная - Рудаўка" з Гроднам. На шляху турыстам прапаноўваюць наведаць Аўгустоўскі канал, палацава-паркавы комплекс у Свяцку і гістарычныя месцы самога абласнога цэнтра. На тэрыторыі суседняй Польшчы новы маршрут злучаецца з ужо наяўным "Грын вела". 

У перспектыве праект "Аўгуст вела" злучаць з Белавежскай пушчай. Таксама распрацуюць новы веласіпедны маршрут "Белавежа вела".