На Аўгустоўскі канал - без віз

23 августа 2016

Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, які дазваляе часовае знаходжанне турыстаў - да 5 сутак - у парку "Аўгустоўскі канал" і на сумежных тэрыторыях. Такі парадак прадугледжаны для замежных грамадзян, што перасякаюць мяжу Беларусі з Польшчай і Літвой у пунктах пропуску - "Лясная", "Брузгі" і "Прывалка". Дакумент закліканы павялічыць паток турыстаў, палепшыць працоўную занятасць мясцовых жыхароў, а таксама прыцягнуць інвестыцыі ў развіццё парку.