На арэне Белдзяржцырка - лепшыя акрабаты, клоуны i дрэсіроўшчыкі з 17 краін

20 сентября 2019
У Белдзяржцырку завяршаецца другі дзень Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва. На арэне - лепшыя акрабаты, клоуны, дрэсіроўшчыкі з 17 краін. Артысты прыехалі нават з іншых мацерыкоў. Усяго каля 100 удзельнікаў. Чым будуць здзіўляць публіку лепшыя цыркавыя артысты свету, раскажа Надзея Сербіненка.

Чатыры фестывальныя дні. Дзве абсалютна розныя праграмы. Кожнае шоу - па чатыры гадзіны. Гэты цыркавы марафон усе ўдзельнікі з нецярпеннем чакаюць, але заўсёды хвалююцца. Бо калі пад адным купалам збіраюцца топавыя артысты лепшых цыркавых школ свету, дух саперніцтва зашкальвае. Кожны жадае стаць лепшым. Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва - для ўсіх удзельнікаў гэта свайго роду выклік. Маладыя артысты тут могуць падняцца на новую прыступку. А вось высокія прафесіяналы павінны пацвердзіць свой высокі статус. 

Прэтэндуе на перамогу і запрошаная артыстка з італьянскай Вероны. Выхаваная ў цыркавой дынастыі Адрыяна Фалько ўжо шмат гадоў займаецца дрэсіроўкай сланоў і канёў. У Мінск артыстка прыехала разам з шасцю арабскімі скакунамі. У якасці ўзнагароды  Адрыяна частуе Нілу  і не толькі прэсаваным вотруб'ем са смакам яблыка.

Усяго ў Мінскім фестывалі прымае ўдзел каля 100 артыстаў з 18 краін. Усе разам яны прадэманструюць 27 нумароў у розных жанрах. Акрабатыка, гімнастыка, жангліраванне, клаунада, эквілібрыстыка, атлетыка, дрэсура і фокусы. Як раз у гэтым жанры выступае клоун з Сан-Паулу Пепе. Перад выступленнем ён правёў кароткі майстар-клас для пачаткоўца. 

Вялікая дэлегацыя прыехала з Расіі. Перад мінскай публікай выступяць артысты Расдзяржцырка, Вялікага Маскоўскага цырка, з сабой яны прывезлі белых тыграў і мядзведзяў. Беларусы пакараюць жа цыркавыя вяршыні ў паветранай акрабатыцы. Удзельнікі цыркавога форуму пазмагаюцца за Гран-пры, золата, серабро, бронзу і прыз  сімпатый гледачоў. Ацэньваць артыстаў будуць па майстэрстве трукавай часткі і харэаграфіі. А завершыцца фестываль у нядзелю. Білеты на тры шоу, якія засталіся, яшчэ ёсць у продажы. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя