У многіх установах аховы здароўя сталіцы сайты і інфакіёскі пераклалі на англійскую мову

18 июня 2019

Аказаць меддапамогу гатовы і сталічныя паліклінікі. У многіх установах аховы здароўя горада  сайты і інфакіёскі пераклалі на англійскую мову. Такі разумны даведнік зможа падказаць замежнаму госцю, як атрымаць неабходную кансультацыю, куды звярнуцца пры ўзнікненні экстранных сітуацый.

Для хуткасці і якасці аказання дапамогі ў сталіцы актыўна развіваецца электронная медыцына. Пры гэтым прымаюцца і прапановы ад саміх пацыентаў. Так, па жаданні наведвальнікаў сайт паліклінікі № 34 сёння мае і беларускамоўную версію.