На Амкадоры выбралі лепшага па прафесіі

2 мая 2018

Манеўранасць і зладжанасць руху за рулём будаўнічай тэхнікі. На Амкадоры выбралі лепшага па прафесіі. Конкурс прафмайстэрства на прадпрыемстве праходзіў 11-ты раз. Сёлета ў ім прынялІ ўдзел 33 чалавекі - вадзіцелі-выпрабавальнікі, аператары станкоў і слесары-рамонтнікі. Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы - тэарэтычны і практычны. Як адзначылі самі ўдзельнікі, з кожным годам конкурсная праграма становіцца больш складанай.

Пераможцы няпростых выпрабаванняў прадставяць свае прадпрыемствы на рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства. Ён пройдзе з 21 па 23 мая ў Мінску ў Футбольным манежы.