На аграсядзібе ў Мінскай вобласці з’явіўся куток старажытных вікінгаў

11 июля 2015

Адчуць сябе паўночным гаспадаром мораў можна на аграсядзібе ў Мінскай вобласці, там з’явіўся куток старажытных вікінгаў. Рытуальнае капішча, татэм ад злых духаў і драўляны дом з дзярновым дахам – усё зроблена, дакладна як на сапраўднай стаянцы вікінгаў. Але галоўны экспанат запаведніка скандынаўскай культуры – марскі дракар. Судна зроблена па малюнках арыгінальнай ладдзі вікінгаў. Традыцыйна на носе дракара ўсталявана фігура цмока. Гэтая міфічная істота ахоўвала карабель ад злых марскіх духаў. Усе дэталі судна, у тым ліку і тэхніка будавання, поўнасцю паўтараюць старажытны арыгінал. Адзінае сучаснае новаўвядзенне - электраматор. Падчас катання капітан судна праводзіць пасажырам экскурсіі ў мінулае.

Хутка аматары старажытнага суднаходства плануюць прайсці частку знакамітага гандлёвага шляху з варагаў у грэкі. Падарожжа пачнецца на рацэ Нёман і скончыцца ў Балтыйскім моры.