На АЭС у Астраўцы адкрываецца Усебеларуская моладзевая будоўля

9 июля 2019

Калі-небудзь яны раскажуць сваім унукам, як дапамагалі будаваць адзін з галоўных беларускіх аб'ектаў XXI стагоддзя. Сёння на АЭС у Астраўцы адкрываецца Усебеларуская моладзевая будоўля. На атамнай станцыі і ў найбліжэйшым горадзе будуць працаваць 250 лепшых студэнтаў з Беларусі і Расіі. Падбор у будатрады, як і раней, праходзіў на конкурснай аснове з улікам узросту (з 18 гадоў), здароўя, будаўнічай спецыяльнасці не ніжэй за 2-3 разрад. У адпаведнасці з кваліфікацыяй моладзь будзе выконваць геадэзічныя, падрыхтоўчыя і земляныя работы. Хлопцы дапамогуць укладваць тратуарную плітку і плесці арматуру. Працоўны семестр прадоўжыцца да 25 жніўня.