На аэрадроме Мінькоў стартаваў чэмпіянат па планерызме пад эгідай ДТСААФ

23 сентября 2017

Аматары авіяшоу сёння сабраліся пад Рагачовам. На аэрадроме Мінькоў стартаваў чэмпіянат па планерызме пад эгідай ДТСААФ, якому сёлета споўнілася 90 гадоў.

Пачалі шоу парашутысты. Яны разгарнулі ў небе вялікі флаг Беларусі. Ну, а далей - вышэйшы пілатаж. Мёртвыя петлі, пралёты за некалькі дзясяткаў метраў ад зямлі.

Гледачам прадэманстравалі і гонар ДТСААФ - першы ў Беларусі перасоўны авіяцэнтр. На прафесійных сімулятарах там рыхтуюць будучых пілотаў верталётаў і беспілотнікаў.